четверг, 15 февраля 2018 г.

ВІТАЮ ВАС




Якія бываюць словы 


Цёплыя словы - сонца і хата, 

Лепшыя словы - мама і тата. 

Смачныя словы - хлеб і суніцы, 
Росныя словы - кветкі, крыніца. 

Чулыя словы - сын, калыханка, 
Ясныя словы - лета і ранак. 

Мудрыя словы - жыта і поле, 
Светлыя словы - вецер і воля. 

Даўнія словы - водгулле, род, 
Гордыя словы - звон і народ. 
Таццяна Мушынская 

ВІТАЮ ВАС

Якія бываюць словы  Цёплыя словы - сонца і хата,  Лепшыя словы - мама і тата.  Смачныя словы - хлеб і суніцы,  Росныя...